Майстэрня лялек


Творчая майстэрня па дызайну і вырабу лялек у Зашырскім культурна-спартыўным цэнтры пачала працаваць паўтара года назад. У асноўным зашырскія майстры ствараюць лялькі ў нацыянальным стылі.


Такой цікавай справай, як выраб лялек розных памераў, займаецца цэлая група супрацоўнікаў КСЦ: аснову з дрэва робяць Аляксандр Коўшун і Кірыл Цыц, адзенне шыюць Яўгенія Шадрына, Наталля Алісейка і Валянціна Есіна.


Колькі лялек выйшла з рук таленавітых майстроў – палічыць цяжка. Па словах дырэктара Зашырскага КСЦ Яўгеніі Шадрынай, зашырскія прыгажуні атрымалі прапіску не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы: Італіі, Германіі, Англіі. Як сувеніры яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю і падабаюцца ўсім сваёй непаўторнасцю і нацыянальнай самабытнасцю.  Апранутыя ў беларускія народныя строі (вышываныя кашулі, спаднічкі, ільняныя ўборы), чырвонашчокія, вялікія і малыя, прыгожыя Яніны і мужныя Ясі  вык-лікаюць захапленне ва ўсіх, хто з імі сутыкаецца.


У планах зашырскіх майстроў на будучыню, падзялілася думкамі Яўгенія Аляксандраўна, стварыць цэлы музей лялек, дзе бу-дзе сабрана вялікая калекцыя цацачных дзяўчат розных пакаленняў і часоў.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *