Вырасла плата за дзіцячы садок

Общество

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў № 123 ад 25 лютага 2013 года, плата бацькоў за харчаванне дзяцей у дзіцячых садках павялічваецца на 50 %. Пастанова ўступіла ў дзеянне з 1 сакавіка.


Да апошняга часу бацькі аплочвалі толькі 40 % ад кошту харчавання дзяцей у дзіцячых садках, цяпер яны будуць пакрываць 60 % ад дзейных грашовых нормаў выдаткаў на харчаванне аднаго выхаванца.


Ва ўстановах дашкольнай адукацыі з 12-гадзінным рэжымам знаходжання дзяцей памер месячнай бацькоўскай платы складзе 178,2 тысячы рублёў на дзіця ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў і 214,9 тысячы рублёў – для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей 10,5 гадзіны бацькі павінны будуць уносіць за харчаванне дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў 136,7 тысячы рублёў, і ад 3 да 6 гадоў – 173,4 тысячы рублёў.


Пытанне аптымізацыі ўдзелу бацькоў у аплаце харчавання дзяцей абмяркоўвалася ў розных аўдыторыях і на самых розных узроўнях на працягу некалькіх апошніх гадоў. У прыватнасці, на студзеньскай калегіі Міністэрства адукацыі, якая праходзіла з удзелам віцэ-прэм’ера беларускага ўрада Анатоля Тозіка, не ўтойвалася тая інфармацыя, што грашовыя нормы на харчаванне дзяцей сёння адстаюць ад натуральных: натуральныя нормы выконваюцца ў сярэднім толькі на 85,4 %. Вядома, што бацькоўская плата за дзіцячы садок залежыць ад устанўленых грашовых нормаў на харчаванне: калі павышаюцца грашовыя нормы на харчаванне выхаванцаў – павышаюцца і выдаткі бацькоў.


Марта ЛУЧЫК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *