Гаючыя слёзы бяроз

Общество

На мінулым тыдні пачалася нарыхтоўка бярозавага соку ў Ельскім і Рамязоўскім лясніцтвах.


Рамязоўскае лясніцтва займаецца нарыхтоўкай гаючага напою больш за 15 гадоў. Як паведаміў майстар лесу Рамязоўскага лясніцтва Мікалай Гуд, сёлета лясніцтву даведзены план нарыхтаваць 70 тон бярозавіку, які будзе адпраўлены на перапрацоўку на Ельскі кансервавы завод.



– Да нас таксама могуць звяртацца ўсе жадаючыя набыць (адзін літр бярозавіку каштуе 840 рублёў) або самастойна нарыхтаваць бярозавы сок, – патлумачыў Мікалай Мікалаевіч. – Работнікі лясніцтва з задавальненнем дапамогуць у гэтым.



Ганна Гаўрылава
Фота Аляксандра Газукі



На здымку: рабочыя Рамязоўскага лясніцтва Дзяніс Калацэй і Максім Купрыенка займаюцца нарыхтоўкай соку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *