Каб у вёсцы было чыста

Общество

У маі надвор’е не шкадавала людзям ні сонечнага цяпла, ні дажджоў. Таму ўсё навокал пачало імкліва расці: і пасаджаныя культуры на палетках і агародах, і трава вакол дарог і будынкаў. Буйны рост травы выклікаў дадатковыя клопаты ў мясцовай улады, кіраўніцтва арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна.

Паўсюдна пачалося абкошванне ўздоўж дарог, прылягаючых тэрыторый каля будынкаў. У Рамязоўскім сельскім Савеце на абкошванні тэрыторый заняты два рабочыя. Непасрэдна за работай у вёсцы Рамязы мы сустрэлі аднаго з іх. Міхаіл Шэставец некалькі дзён таму вярнуўся з воінскай службы. Адпачываць дома доўга не захацеў і пакуль уладкаваўся на працу ў сельскі Савет.

DSC04700

– Лішняя капейка яшчэ нікому не зашкодзіла, – усмі-хаецца хлопец. – Ды і хочацца, каб тэрыторыя роднай вёскі была чыстай, каб не было зараснікаў уздоўж дарог, каля магазіна, каля клуба – там, дзе ходзяць людзі.

Праўда, надоўга затрымлівацца ў Рамязах Міхаіл не плануе. Па яго словах, паспрабуе ўладкавацца на працу ў Мазыр. А спецыяльнасць у яго даволі запатрабаваная – штукатур-абліцоўшчык. Таму было б жаданне, а работа знойдзецца!

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *