Лепшыя аператары машыннага даення Ельскага раёна

Сельское хозяйство

Чарговае пасяджэнне раённага клуба даярак-шасцітысячніц прайшло на мінулым тыдні на базе Качышчанскага цэнтра культуры і вольнага часу. На мерапрыемстве ўшаноўваліся аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія па выніках 2012 года дасягнулі найлепшых вынікаў у сваёй рабоце.

Так, цёплыя словы падзякі, віншаванні ад кіраўніцтва ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама гучалі ў адрас аператараў машыннага даення, якія надаілі ў мінулым годзе шэсць і болей тысяч кілаграмаў малака на адну карову, а таксама тых аператараў, якія згодна з Уставам раённага клуба даярак лічацца кандыдатамі ў члены раённага клуба даярак (надоі ў іх складаюць не менш за 5500 кілаграмаў малака ад кожнай каровы).

DSC6933

 

Многія з даярак з году ў год паказваюць добрыя вынікі, з’яўляюцца пастаяннымі лідарамі ў малочнай галіне. Гэта сёлетнія даяркі-шасцітысячніцы Галіна Струніна з КСУП «Саўгас «Камуніст» (7185 кг малака), Алена Гракава з КСУП «Ельск» (7034 кг), Святлана Крук (6848 кг), Ніна Чкулава (6331 кг), Таццяна Каваленка (6246 кг) з КСУП «Саўгас «Камуніст» і Таццяна Глумава з КСУП «Ельск (6016 кг).

Больш за 5500 кг малака ад кожнай каровы надаілі ў 2012 годзе наступныя аператары машыннага даення: Аляксандра Кашэвіч (КСУП «Саўгас «Камуніст»), Ірына Сарокіна (КСУП «Ельскае Палессе»), Таццяна Зіновіч (КСУП «Ельск»), Ніна Козел (КСУП «Ельск»), Валянціна Буюк (КСУП «Ельск»), Валянціна Яцухна (КСУП «Саўгас «Камуніст»), Аляксандр Гаўрыкаў (КСУП «Скараднянскі») і Наталля Уласенка (КСУП «Ельск»).

З дасягнутымі поспехамі лепшых аператараў раёна павіншавалі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Гапонік, галоўны спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алена Ярлыкова, старшыня Ельскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык, галоўны заатэхнік КСУП «Саўгас «Камуніст» Вольга Патапенка. Лідарам машыннага даення былі ўручаны каштоўныя падарункі. А вясёлыя музычныя нумары на працягу ўсяго мерапрыемства гасцям і ўдзельнікам раённага клуба даярак-шасцітысячніц уручалі Васіль Музычэнка разам з салісткамі аўтаклуба і непаўторная цыганка (Марына Шчарбакова).

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *