Як будуць грошы, дык рэканструюць фермы

Сельское хозяйство

Для завяршэння рэканструкцыі малочнатаварных ферм да 1 кастрычніка 2013 года неабходна Br9,5 трлн. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргей Федчанка.

Рэканструкцыі малочнатаварных ферм пачаліся ў 2011 годзе. Усяго неабходна рэканструяваць 1208 малочнатаварных ферм, цяпер у поўным аб’ёме ўведзена ў эксплуатацыю 311 МТФ.

Для завяршэння работ па рэканструкцыі ферм з улікам уведзеных пускавых комплексаў у 2013 годзе неабходна накіраваць Br9,5 трлн, пры гэтым Br7,6 трлн з іх не хапае. Пакуль не вызначаны крыніцы фінансавання рэканструкцыі. Хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўвацца банкаўскія крэдыты, выказаў меркаванне прадстаўнік КДК.

У сувязі з праблемамі фінансавання на многіх аб’ектах, якія павінны быць рэканструяваны, работы не вядуцца. Сума такога доўгу на 18 красавіка перасягнула Br4 млрд. Асабліва трывожыць сітуацыя з ходам работ у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях, дзе неабходна выканаць вялікія аб’ёмы работ і для гэтага адпаведна неабходны значныя фінансавыя сродкі.

Працэс рэканструкцыі тармозіцца. На гэта ёсць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Трэба адзначыць, што такой маштабнай рэканструкцыі, калі абнаўляюцца і будуюцца 1208 ферм, за папярэднія 5–7 гадоў у рэспубліцы не было. Некаторыя гаспадаркі аб’ектыўна не былі гатовы да такой работы, не мелі дастаткова фінансавых сродкаў, будаўнічых матэрыялаў. Суб’-ектыўнай прычынай можна лічыць той факт, што на пачатковым атапе, калі Прэзідэнт даручыў пачаць рэканструкцыю МТФ, некаторыя райвыканкамы не маглі доўга вызначыцца з пералікам гэтых ферм, з работамі на іх. Таму быў упушчаны час, які пайшоў на арганізацыйныя справы, у той час як сама работа стаяла.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *