Адпачынак суботнім вечарам


У мінулую суботу ўвечары ў гарадскім парку пачала сваю работу летняя пляцоўка адпачынку.

Цудоўныя народныя песні выконвалі самадзейныя артысты з народнага ансамбля «Ялінка». Жывы гук, народныя інструменты і звучныя непаўторныя мелодыі нікога не аставілі раўнадушнымі. Хтосьці з гледачоў падпяваў, апладыраваў у такт, а некаторыя дык нават кінуліся ў скокі…

P6080005
Як зазначыў начальнік аддзела культуры райвыканкама Валерый Гейхман, суботнімі вечарамі на летняй пляцоўцы будуць радаваць ельчан і гасцей нашага горада аматарскія і самадзейныя артысты з культурных устаноў Ельшчыны.

«Сардэчна запрашаем усіх жадаючых паслухаць выступленні калектываў народнай творчасці раёна. Ужо сёння ўвечары нас парадуюць сваім выступленнем творчыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў і яе філіалаў з аграгарадкоў Кочышчы і Зашыр’е. Гэтым суботнім вечарам таксама можна паслухаць выступленне народнага духавога аркестра гарадскога Дома культуры «Колас». Прыходзьце паглядзець выступленні артыстаў і вы не пашкадуеце», – зазначыў Валерый Гейхман.

Таццяна Петрухно
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *