Гонар Ельскага лясгаса


У Ельскім лясгасе больш за 35 гадоў працуе вадзіцелем Уладзімір Грышын. Прафе-сіянал у сваёй справе, сумленны працаўнік, працалюбівы чалавек – гэта ўсё пра яго, Ула-дзіміра Васільевіча.

Пачынаў сваю вадзіцельскую дзейнасць у Ельскім лясгасе Уладзімір Грышын на аўтамабілі ГАЗ-93, быў заняты на перавозцы дзелавой драўніны. Зараз у яго падпарадкаванні – МАЗ, які бездакорна служыць свайму гаспадару вось ужо 7 гадоў.

DSC04750
На сваёй машыне Уладзімір Васільевіч возіць драўніну з усяго раёна: вывозіць яе з лесу, перагружае ў вагоны на чыгуначнай станцыі. Любую даручаную справу выконвае з задавальненнем, аддана і сумленна. За гэта яго любяць і паважаюць у калектыве. Дарэчы, амаль уся сям’я Уладзіміра Грышына звязана з лясной гаспадаркай. Жонка Галіна Георгіеўна працавала бухгалтарам у Ельскім лясгасе, сын Дзмітрый зараз на працы ў леспрамгасе.

На такіх працаўнікоў, як Уладзімір Васільевіч, заўжды раўняліся і раўняюцца ў калектывах. Яны гонар і слава прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх працуюць.

Ганна Гаўрылава
Фота Таццяны Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *