Падарункі – Ельскім першакласнікам

Образование

На свяце апошняга званка, 31 мая, першакласнікі дзвюх тысяч сельскіх школ Беларусі атрымалі ад ААТ «Белагра-прамбанк» і Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» падарункі – больш за 22 тысячы футбольных мячоў. Не сталі выключэннем і перша-класнікі Ельшчыны.

На ўрачыстых лінейках дзеці сельскіх школ Ельшчыны атрымалі больш за сем дзясяткаў мячоў. У Зашырскай сярэдняй школе падарункі першакласнікам уручыў Максім Белько, начальнік разлікова-касавага цэнтра № 12 аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» г. Мазыр.

IMG_0945
– Мэта акцыі «Падары дзіцяці футбольны мяч!», – адзначыў Максім Дзмітрыевіч, – заключаецца ў далучэнні беларускіх дзяцей да самага масавага на планеце віду спорту, папулярызацыі футбола ў краіне. Падарункі ад прадстаўнікоў ААТ «Белаграпрамбанк» і Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – футбольныя мячы – будуць садзейнічаць арганізацыі вольнага часу дзяцей, згуртаванасці і выхаванню каманднага духу, фарміраванню пачатковых спартыўных навыкаў і ўмацаванню здароўя. Як паказвае сусветны вопыт, менавіта дзеці з правінцыі, дзякуючы сваёй настойлівасці, працалюбству, самабытнасці часцей за ўсё пераўтвараюцца ў «зорак» першай велічыні.

Спадзяюся, што дзякуючы гэтым футбольным мячам, атрыманым на школьнай лінейцы, у айчынным і сусветным футболе з’явяцца новыя вялікія ігракі, быць падобнымі да якіх захоча не адно падрастаючае пакаленне беларускіх школьнікаў.

Акрамя гэтага, Максім Белько пажадаў усім школьнікам добрага адпачынку летам, спартыўных поспехаў і перамог.

Ганна Гаўрылава



3 комментария по теме “Падарункі – Ельскім першакласнікам

  1. Почему не дарят такие мячи школьникам городских школ? Ведь этим детям тоже они нужны. Или им не нужно заниматься спортом?!!

  2. У нас получается так, что «где густо, а где пусто»… Сколько детишек учится в городских школах, так о них никто и не вспомнит, будто бы им летом в мяч погонять не надо… Почему такой подход, такое деление???

  3. ? Что вы возмущаетесь?! Перечитайте заметку внимательно))
    Кто мячи дарил? ОАО «БелАГРОпромбанк»… Где у нас АГРО-? Правильно, на селе!)) Вот потому и сельским школьникам подарки достались!
    И вообще, спасибо Максиму Белько! Ведь могло и того не быть))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *