У каровы малако на языку

Сельское хозяйство

Гэтай думкі прытрымліваецца і Аляксандр Валашчук, жывёлавод-пастух з КСУП «Ельск». Калі карова добра пад’есць, асабліва сакавітай зялёнай травы, тады і надоі добрыя дасць, лічыць Аляксандр Іванавіч. Акрамя таго, што жывёла атрымлівае вялікую колькасць вітамінаў, яе знаходжанне на свежым паветры таксама станоўча адлюстроўваецца на вытворчасці малака.

Аляксандр Валашчук па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2012 годзе прызнаны адным з пераможцаў сярод аператараў па абслугоўванні дойнага статку. Работа жывёлавода для Аляксандра Іванавіча звыклая, добра вядомая. Зімою ён даглядае кароў на малочнатаварнай ферме Камуна КСУП «Ельск», а ўлетку пасе іх на полі. У «падпарадкаванні» пастухоў каля 300 «дзяўчат»-каровак.

Валощук
У адну змену з Аляксандрам Валашчуком працуе яго напарнік Андрэй Купрыенка. Хлопцы змяняюцца праз суткі. Да такога парадку добра прывыклі: калі адны суткі працуеш, дык наступныя можаш спакойна прысвяціць сабе і сваёй сям’і, зрабіць нешта па гаспадарцы.

А дамашніх клопатаў у Аляксандра Валашчука, які разам з сям’ёй жыве ў вёсцы Дзвіжкі, хапае: трэба і пэўнае месца для курэй і куранят загарадзіць, і па гаспадарцы ўправіцца, і агарод дагледзець. Усё гэта Аляксандр Іванавіч робіць разам з гаспадыняй Аксанай Анатольеўнай, якая таксама працуе ў КСУП «Ельск» – даглядае цялят на ферме ў Дзвіжках.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “У каровы малако на языку

  1. Что правда, то правда! Коровок надо кормить, поить, только тогда будет молоко! А то хотят надоев без нормальных кормов…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *