Заставайцеся з «Народным голасам»!

История газеты

Лета – час адпачынкаў, падарожжаў, новых сустрэч і знаёмстваў. У самы разгар гэтай пары не забудзьцеся падпісацца на раённую газету «Народны голас». На тое ў вас ёсць некалькі прычын.

Па-першае, з ліпеня гэтага года «Народны голас» павялічвае колькасць старонак – першы святочны ліпеньскі нумар прыйдзе да вас на 8 палосах. Больш інфармацыі, аўтарскіх матэрыялаў, фотарэпартажаў будзе прапанавана чытачам.

DSCF1451
Па-другое, вас чакае многа новых і цікавых конкурсаў і праектаў. Вы зможаце прыняць удзел у фотаконкурсе «От улыбки хмурый день светлей…», у конкурсе «Падарожнічаем з «Народным голасам». Па шматлікіх просьбах чытачоў «раёнкі» ў ліпені аднаўляецца конкурс «Что бы это значило?». Акрамя гэтага, на старонках газеты прыемныя сюрпрызы чакаюць і аматараў папрактыкавацца ў разумовых гульнях. Вашай увазе будуць прапанаваны сканворды, віктарыны, красворды і многае іншае.

Па-трэцяе, не варта забывацца на тое, што раённая газета – ваш сапраўдны, верны сябар, люстэрка жыцця Ельшчыны.

Мы ўпэўнены: вы зробіце правільны выбар, калі выпішаце «Народны голас» на другое паўгоддзе 2013 года! Будзем разам!



1 комментарий по теме “Заставайцеся з «Народным голасам»!

  1. Фотка — супер!!!! Да и газета ничего так, я ее читаю!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *