Заўсёды з падпісчыкамі


20 чэрвеня ў аддзяленнях паштовай сувязі Ельскага раёна праводзіўся Дзень падпісчыка. Тыя, хто афармляў падпіску на перыядычныя выданні ў ГАПС № 3, мелі магчымасць сустрэцца і пагутарыць з супрацоўнікамі рэдакцыі газеты «Народны голас», падзяліцца сваімі ўражаннямі аб «раёнцы», выказаць заўвагі і ўнесці прапановы.
Вельмі прыемна было сустрэць нашых пастаянных падпісчыкаў, хто на працягу некалькіх гадоў сябруе з раённай газетай. Напрыклад, Жэня Жыгадла з в. Славечна расказала, што ёй вельмі падабаецца чытаць пра жыццё людзей нашага раёна, пра поспехі маладых жыхароў Ельшчыны. Не пакідае без увагі Жэня Мікалаеўна і старонку з віншаваннямі і аб’явамі.
Варта падкрэсліць, што мерапрыемства прайшло ў прыемнай і па-сяброўску цёплай абстаноўцы. І вялікая заслуга ў тым Валянціны Клюкі, інструктара аддзела падпіскі раённага вузла паштовай сувязі, Таццяны Закусіла, начальніка ГАСП № 3. Арганізатары мерапрыемства не пакінулі без увагі ніводнага наведвальніка аддзялення паштовай сувязі, правялі з падпісчыкамі бяспройгрышную латарэю.
Падпісная кампанія завяршаецца. Усім, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам альбо не паспеў аформіць падпіску, раім выпісаць «Народны голас». Вы не пашкадуеце!

Марына СУГАКDSCF1451



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *