Крыніцы народныя


З мэтай зберагчы народныя традыцыі нашых продкаў, старадаўнія песні і танцы работнікі раённага метадычнага цэнтру аддзела культуры райвыканкама сумесна з клубнымі работнікамі Падгальскага СДК на мінулым тыдні ўпершыню правялі этнафальклорную прэзентацыю фальклорных калектываў Ельскага раёна. Праходзіла мерапрыемства на базе Падгальскага сельскага Дома культуры.

На этнафальклорнае свята з’ехаліся лепшыя самадзейныя калектывы з вёсак Казлы, Старое Высокае, Валаўск, Княжабор’е, Санюкі, Бабруйкі, Засінцы. Сама-дзейныя артысты выконвалі песні сваёй мясцовасці.

IMG_1986
На мерапрыемстве разгарнуліся выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а прадстаўленыя майстар-класы ўразілі гледачоў сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю.

Уладальніца Гран-пры фестывалю «Грай, гармонік – 2010», выканаўца прыпевак Марына Шчарбакова наладзіла сапраўдны марафон задорных і вясёлых прыпевак, якім, здавалася, не было канца. Зборны ансамбль гарманістаў падхапіў эстафету прыпевачніц і зайграў польку. Трэба было бачыць, як пайшлі ў скокі ўсе прысутныя. Ніхто не змог уседзець на месцы. Вясёлы танец закружыў у карагодзе і гасцей свята, і яго ўдзельнікаў (на здымку).

Кожны жадаючы змог прыняць удзел у гульнявых праграмах. Маленькія гледачы не толькі слухалі песні, але і з задавальненнем каталіся на дзіцячых аўтамабілях, адчуваючы сябе сапраўднымі вадзіцелямі.

Этнафальклорная прэзентацыя фальклорных калектываў Ельскага раёна прайшла цікава і насычана. Як лічыць начальнік аддзела культуры райвыканкама Валерый Гейхман, такія святы трэба праводзіць кожны год, таму што яны садзейнічаюць развіццю нацыянальнай культуры, а жыхары аграгарадкоў маюць магчымасць прымаць непасрэдны ўдзел у этнафальклорных прэзентацыях.

Яна Іванова



1 комментарий по теме “Крыніцы народныя

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *