Небяспечны пясчаны кар’ер


Пра што думаюць летам бацькі дзяцей-школьнікаў? Пра тое, каб дзеці паелі, каб знайшлі нейкі занятак і не сумавалі, каб ў іх былі грошы на марожанае. А ў першую чаргу трэба думаць пра іх бяспеку! Школьнікі ці выхаванцы дзіцячых садкоў, якія засталіся без нагляду дарослых, прыдумваюць самыя розныя, часам нават рызыкоўныя гульні.

DSC_8161
Летам мінулага года з прычыны абвалаў у пясчаных кар’ерах і катлаванах некалькі дзяцей былі жывымі пахаваны пад зямлёю. Адзін з такіх выпадкаў здарыўся на ўскраіне вёскі Звяняцкае Хойніцкага раёна. Два браты і іх знаёмы гулялі ў вялізным пясчаным катлаване глыбінёю два метры. Раптам берагі катлавана абваліліся, і ўсіх траіх засыпала пяском. Калі праз некаторы час дзеці не вярнуліся дадому, старэйшы брат хлопцаў занепакоіўся і пайшоў іх шукаць. Цела аднаго школьніка ён знайшоў пад пясчаным завалам. Хлопчык паклікаў на дапамогу мясцовых жыхароў, якія самастойна прадоўжылі раскопкі да прыбыцця міліцыі і выратавальнікаў. Пазней знайшлі целы і двух астатніх хлопчыкаў.

Дарослыя павінны растлумачваць дзецям, што не ўсе месцы прыдатныя для гульні. А лепш за ўсё навучыць іх правілам паводзін і планаваць адпачынак падлеткаў так, каб у іх не заставалася часу на неразумныя свавольствы.

Марта ЛУЧЫК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *