І славу ім зямля спявае…

Сельское хозяйство

І людзі, і зямля, і прырода спяваюць славу чалавеку працы, хлебаробу, які шчыруе не пакладаючы рук для таго, каб на стале ў нас заўжды быў хлеб надзённы.

На гэтым тыдні шчырымі словамі і пажаданнямі, бадзёрымі песнямі ўшаноўвалі працу лідараў уборачнай кампаніі на Ельшчыне. Так, у КСУП «Ельск» вадзіцель Сяргей Пучынец перавёз больш за дзве тысячы шэсцьсот тон збожжа. З працоўнай перамогай яго павіншавалі прадстаўнікі Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, прадстаўнікі райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўніцтва гаспадаркі. Георгій Цык, старшыня Ельскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, уручыў Сяргею Пучынцу грашовую прэмію і пажадаў плённай працы ў будучым.

DSCF2632
Не абышлося і без музычных падарункаў. Сваімі песнямі, адрасаванымі Сяргею Пучынцу і нао-гул усім працаўнікам КСУП «Ельск», артысты аўтаклуба гарадскога Дома культуры «Колас» – энергічныя спявачкі Таццяна Драпей, Любоў Мчэдлідзе і Людміла Лядзіна пад кіраўніцтвам іх нязменнага кіраўніка і натхняльніка Васіля Музычэнкі – узнялі настрой усім, а непасрэдных удзельнікаў жніва натхнілі на новыя поспехі і перамогі ў хлебаробскай справе.

Удзельнікаў уборачнай кампаніі на гэтым тыдні таксама павін-шаваў Аляксандр Дзямідаў, тэх-нічны інспектар працы Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Ён уручыў каштоўныя падарункі старшаму камбайнеру КЗС-1218 з КСУП «Ельск» Аляксандру Аўраменка, вадзіцелю ГАЗ-53 з КСУП «Ельскае Палессе» Алегу Кошалю і старшаму камбайнеру КЗС-10 з КСУП «Падгалле» Уладзіміру Галумбіеўскаму.

Поспехаў вам, паважаныя хлебаробы, спрыяльнага надвор’я і добрага ўраджаю!

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *