Кошт школьных падручнікаў

Образование

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла кошт навучальных дапаможнікаў і камплектаў падручнікаў для школьнікаў ў 2013/2014 навучальным годзе.
Кошт камплектаў падручнікаў:

analiz1
для першакласнікаў: Br27 тыс. 500 (поўны кошт камплекта – Br54 тыс. 985), (бацькі павінны заплаціць суму, выдзеленую ў гэтым спісе)

для вучняў II класа – Br28 тыс. 250 (Br56 тыс. 507),
для вучняў III класа – Br53 тыс. 450 (Br106 тыс. 900),
для вучняў IV класа – Br43 тыс. 500 (Br87 тыс. 29),
для вучняў V класа – Br23 тыс. (Br45 тыс. 904),
для вучняў VI класа – Br19 тыс. 300 (Br38 тыс. 640),
для вучняў VII класа – Br31 тыс. 700 (Br63 тыс. 344),
для вучняў VIII класа – Br36 тыс. 400 (Br72 тыс. 877),
для вучняў IX класа – Br53 тыс. 300 (Br106 тыс. 586),
для вучняў X класа – Br72 тыс. 250 (Br144 тыс. 500 ),
для вучняў XI класа – Br69 тыс. 900 (Br139 тыс. 759).

У адпаведнасці з заканадаўствам на 50 працэнтаў зніжана плата за падручнікі для бацькоў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей дашкольнага або школьнага ўзросту.
Бясплатнымі будуць падручнікі для бацькоў, дзеці якіх вучацца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах, класах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных навучальных установах санаторнага тыпу. Таксама не павінны плаціць за вучэбную літаратуру бацькі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія вучацца ў інтэграваных класах. Бясплатна падручнікі прадастаўляюцца дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама некаторым іншым катэгорыям грамадзян.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *