Раўненне на лепшых!

Общество

Набліжаецца да завяршэння на Ельшчыне ўборачная кампанія. Па дадзеных на 5 жніўня, у раёне ўбрана 72,1 % плошчаў, а гэта 7208 гектараў збожжавых культур з 9994 гектараў, якія неабходна ўбраць. Агульны намалот складае 17516 тон.

Больш за 80% плошчаў зжата ў КСУП «Ельскае Палессе», 75,1 % – у КСУП «Ельск». Астатнія гаспадаркі ўбралі ўраджай амаль з 70 % плошчаў, занятых збожжавымі. Найбольшую ўраджайнасць, па аператыўных звестках райсельгасхарчу на 5 жніўня, атрымалі ў КСУП «Саўгас «Камуніст» (27,2 цэнтнера з гектара), КСУП «Дабрынь» (25,6 ц/га) і КСУП «Скараднянскі» (25,2 ц/га).

Яцухно-Владимир-Коммунист
Калі дазволіць надвор’е бесперапынна весці ўборачную, то ў гэтыя дні на Ельшчыне з’явяцца першыя экіпажы-тысячнікі. Так, ужо больш за 900 тон намалацілі экіпажы камбайнераў Сяргея Прышчэпа і Паўла Цімошчанка з КСУП «Ельскае Палессе», Аляксандра Аўраменка з КСУП «Ельск». За імі ідуць камбайнеры Аляксандр Казлоў і Аляксандр Гуд з КСУП «Ельск», а таксама Мікалай Канавод і Аляксандр Канавод з КСУП «Дабрынь». У кожнага з гэтых экіпажаў за плячыма больш чым па 800 тон збожжа.

Шэсць вадзіцеляў-тысячнікаў ужо ёсць у Ельскім раёне. Гэта Сяргей Пучынец з КСУП «Ельск» (дарэчы, ён перавёз амаль тры тысячы тон зерня і з’яўляецца адным з лідараў вобласці), Яўген Крывенькі з КСУП «Скараднянскі», Аляксандр Анішчанка з КСУП «Дабрынь», Іван Кашэль з КСУП «Скараднянскі», Уладзімір Яцухна з КСУП «Саўгас «Камуніст» і Алег Кашэль з КСУП «Ельскае Палессе». Траіх апошніх вадзіцеляў на мінулым тыдні Георгій Цык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, павіншаваў з дасягнутым статусам тысячнікаў і ўручыў ім каштоўныя падарункі.

Вялікай увагі заслугоўваюць і тыя, хто займаецца дапрацоўкай збожжа. Гэта аператары сушыльных установак. Лідарамі ў раёне з’яўляюцца Міхаіл Прышчэп і Анатоль Хамец з КСУП «Ельскае Палессе» і Васіль Цалка з КСУП «Скараднянскі».

Спадзяёмся, што яе вялікасць прырода дазволіць хлебаробам раёна сабраць вырашчаны ўраджай якасна, хутка і без страт у бліжэйшыя тэрміны.

Ганна Гаўрылава
Фота Георгія Цыка



1 комментарий по теме “Раўненне на лепшых!

  1. Вот это да! Сергей Пучинец перевез 3000 тонн зерна! Вот это рекорды в районе! таких героев жатвы нужно чествовать и относиться к ним с поклоном и уважением!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *