У каровы Лады – двойня!

Сельское хозяйство

Для гаспадароў Людмілы і Мікалая Глухатарэнка з Санюкоў гэта не дзіва. Два гады назад іх пястуха-карміліца Лада таксама нарадзіла дзвюх цялушак.
DSC_9423
– У гэтым годзе мы і не спа-дзяваліся, што зноў будзе двое цялятак, – гаворыць гаспадыня. – Але калі нарадзілася першае цяля, глядзім: наша Лада яшчэ з круглымі бакамі стаіць, значыць, яшчэ адно будзе. Праўда, другая цялушка цяжкавата нараджалася – ішла галавою назад.

Па словах Мікалая Паўлавіча, цялушкі нарадзіліся з нармальнаю вагою, здаровенькія і бадзёрыя. Зараз ім амаль месяц, яны ўжо самастойна ядзяць сена.

– Бачыце, якія яны спраўныя! Прыгожыя, бліскучыя, вясёлыя, – ганарыцца сваімі выхаванкамі Людміла Глухатарэнка. – А ўсё гэта таму, што растуць побач са сваёй маці. Мы іх не аддзялялі ад каровы. Таму ім хапае малака, з якім яны атрымліваюць усе неабходныя для растучых арганізмаў рэчывы. Я ўпэўнена, што з іх будуць вельмі добрыя кароўкі. Паглядзіце, у іх так званыя віхры на ілбах – адна з прыкмет, што малака многа даваць будуць. Вельмі шкада з імі расставацца бу-дзе, але ж і сабе не пакінеш, бо гаспадарка і так даволі вялікая. Спа-дзяюся, што трапяць да добрых людзей.

Гаспадарка ў Людмілы і Мікалая Глухатарэнка і сапраўды вялікая. З боку на бок паважна перавальваюцца качкі з качанятамі. Нібы камячкі пуху, бегаюць за курыцай кураняткі. У клетках і ў загарадзі растуць кролікі. Ёсць яшчэ і свінні. Але ж уся жыўнасць санюкоўскім гаспадарам не ў цяжар. Яны з задавальненнем займаюцца гаспадаркай, не шкадуюць на яе часу і сіл, любяць кожную жывую душу на сваім двары.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “У каровы Лады – двойня!

  1. Мало теперь таких хозяев, чтоб держали большое хозяйство. А тут и телят разводят. Просто здорово.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *