А вы падпісаліся на «Народны голас»?

История газеты

19 верасня работнікі гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 3 правялі традыцыйную акцыю «Дзень падпісчыка». Яна прайшла ў рамках падпісной кампаніі на ІV квартал 2013 года. Трэба адзначыць, што жыхары Ельшчыны прынялі актыўны ўдзел у гэтай акцыі.
DSC_0840
У час мерапрыемства ў аддзяленні сувязі інструктар аддзела падпіскі Валянціна Клюка расказала наведвальнікам, на якія выданні можна аформіць падпіску, акрамя таго, можна было стаць удзельнікам бяспройгрышнай латарэі і атрымаць прызы ад арганізатараў. Таццяна Закусіла, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 3, дапамагла наведвальнікам выбраць перыядычныя выданні.

У гэты дзень падпісчыкаў было даволі шмат. Хтосьці прыходзіў, каб аплаціць камунальныя паслугі, адаслаць альбо атрымаць паштовыя адпраўленні і ўключаўся ў акцыю «Дзень падпісчыка». Хтосьці, пачуўшы пра акцыю, спецыяльна прыйшоў, каб аформіць падпіску на перыядычныя выданні. Хапала і тых, хто, завітаўшы сюды выпадкова, яшчэ вагаўся, падпісвацца ці не. Але, прыемна адзначыць, на раённую газету многія жыхары горада падпісваліся з задавальненнем. Тым больш, што ў час акцыі яны мелі магчымасць пагутарыць з журналістамі раённай газеты, выказаць ім свае пажаданні і ўдзячнасць за працу.

Нагадваем, што тыя, хто яшчэ не выпісаў «Народны голас», змогуць зрабіць гэта да 27 верасня ўключна.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *