Маленькі гаспадар


Жыццё ў вёсцы ніколі не было лёгкім. Праца на зямлі патрабуе вялікіх высілкаў і шмат часу.

DSC_0572

Добры ўраджай атрымала ў гэтую восень сям’я Гуд Ганны з вёскі Дуброва, якая займалася вырошчваннем гарбузоў.

– Вельмі прыемна, калі працуем усёй сям’ёй. У гэтым годзе нам дапамагае наш маленькі ўнучак, Аляксей, які з вялікай цікаўнасцю «кіруе» канём з поўным возам гарбузоў!
Гледзячы на маленькага хлопчыка, які ўпэўнена і ўдала «кіруе», трымаючы каня за вожжы, падумалася, што з яго выйдзе цудоўны працаўнік. Хочацца спадзявацца, што Аляксей будзе цаніць сялянскую працу і заўсёды дапамагаць блізкім людзям.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *