Падзяліся ўсмешкаю сваёй

История газеты Общество

Чарговы дзень газеты прайшоў у чацвер, 12 верасня, у рэдакцыі раённай газеты «Народны голас». У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з чытачамі «раёнкі» і ўзнагароджванне пераможцаў фотаконкурсу «Усмешка лета», які праходзіў на працягу трох летніх месяцаў.
DSC_0699
У час сустрэчы аматары раённай газеты мелі магчымасць задаць пытанні супрацоўнікам газеты, падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі наконт хвалюючых публікацый, падказаць некаторыя тэмы для журналістаў.

А самым цікавым момантам сустрэчы стала ўшанаванне пераможцаў конкурсу «Усмешка лета». На конкурс было даслана вельмі многа фотаздымкаў ад жыхароў горада і раёна. І атрымалася так, што асноўнымі ўдзельнікамі сталі маленькія дзеці. Іх усмешкі – шчырыя, адкрытыя, непасрэдныя, па-сапраўднаму летнія – выклікалі шквал эмоцый і галасоў на сайце раённай газеты.

– Пераможцамі мы прызнаём усіх, – заўважыла Таццяна Петрухно, галоўны рэдактар раённай газеты «Народны голас», – тым не менш, згодна з умовамі конкурсу, тыя, хто набраў большую колькасць галасоў, становяцца прызёрамі. У конкурсе «Усмешка лета» імі сталі Эльдар Шынкарчук, Анастасія Рыпінчук і Іван Засімовіч. Дзякуем усім дзеткам і іх бацькам за актыўны ўдзел у конкурсе, жадаем новых перамог і дасягненняў.

Таццяна Іванаўна ўручыла дзецям дыпломы пераможцаў і каштоўныя падарункі і выразіла ўпэўненасць, што гэтыя дзеці – будучыя чытачы раённай газеты.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *