Восеньскія клопаты

Сельское хозяйство

Восеньскія клопаты сельскіх працаўнікоў вельмі розныя. Праўда, не толькі сельскія, але і многія гарадскія жыхары маюць прысядзібныя ўчасткі, дачы, агароды. А працы на іх, асабліва восенню, там заўсёды дастаткова.

DSC_0371
Адной з самых важных сельскагаспадарчых работ у прыватных гаспадарках лю-дзей восенню з’яўляецца копка бульбы – другога хлеба беларусаў. Гараджане садзяць бульбы столькі, каб хапіла на зіму сям’і, а сяляне, акрамя сябе, дбаюць пра дамашнюю жыўнасць. Бульба патрэбна і свінням, і карове… Таму збор ураджаю бульбы, клопат пра яе захаванне практычна да новага ўраджаю – справа сур’ёзная і адказная.

Праязджаючы па ўскрайкавых вуліцах горада, мы заўважылі жанчын, якія капалі бульбу на ўчастку. Яны адразу дзялілі яе на дробную, насенную і вялікую, высыпалі ў мяхі і сеткі.

– Гэты ўчастак я набыла некалькі гадоў назад сабе пад дачу, – расказала гаспадыня Любоў Пракапенка, – тут было ўсё запушчанае, зарослае. Ніхто не верыў, што ўчастак можна абрабіць. Але, дзякуй Богу, вось ужо трэці год я збіраю тут выдатны ўраджай бульбы і іншай агародніны. Абсалютна ўсё добра расце: і буракі, і памідоры, і цыбуля, і гарбузоў многа ўрадзіла, і кавуны вялізныя сёлета параслі.

Участак, адведзены Любоўю Мяфодзьеўнай пад бульбу, складае сотак 15. А мяшкоў бульбы гаспадыня атрымлівае штогод добрую сотню. І сабе хапае, і свінням, і нешта прадаць яшчэ можна.

– Гатункі бульбы ў мяне розныя, – паведаміла Любоў Пракапенка. – І «Скарб» ёсць, і «Ласунак», і «Дзяльфін»… Усе даюць добры ўраджай, толькі не лянуйся абрабляць агарод.

Увосень бульбу жанчына капае звычайна ўручную, дачка дапамагае.

– Аднойчы, – прызналася яна, – трактар капалкай падтрусіў бульбу. Пазбірала і вырашыла, што цяпер толькі ўручную буду капаць. А то пасля капалкі многа бульбы засталося, што перакопваць патрэбна было. Лепш капаніцай капаць! Амаль палову ўчастка скапалі за два дні, і калі надвор’е не падвядзе – яшчэ за два дні ўсё выкапаем.

Пасля бульбы надыдзе чарга буракоў, капусты, пасля – пара падрыхтоўкі агародаў да зімы. І так штогод круціцца адвечнае кола працы ў гаспадароў роднай зямлі.

Ганна Гаўрылава



2 комментария по теме “Восеньскія клопаты

  1. сезон заготовки картофеля начался. Себе буду покупать его на рынке, так как нет дачи, огорода. Интересно, сколько нынче стоит мешок картошки?

  2. Я только сейчас первый раз зашла на страницу сайта районной газеты. как все изменилось…. Мне очень нравится обновленный сайт. И здорово, что комментарии можно оставлять. Вот увидела знакомых, которые картошку копают, так бы хотелось им помочь, но я далеко от них. А осень с ее хлоротами я люблю!!1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *