Жлобін рыхтуецца да свята


У Жлобіне да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі 2013» у другой палове верасня будзе завершана будаўніцтва ўніверсальнай залы ігравых відаў спорту.

DSC_9778
Новы аб’ект стане часткай комплексу, які размешчаны на ўездзе ў горад і ў які ўваходзяць Лядовы палац, аквапарк і некаторыя іншыя спартыўныя збудаванні. У гэтай зале з трыбунамі на 1,5 тысячы гледачоў можна бу-дзе праводзіць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню па ўсіх ігравых відах спорту – ад валейбола да міні-футбола. Да свята тут будзе ўзведзены яшчэ адзін важны аб’ект інфраструктуры – гасці-ніца на 114 месцаў.

Да «Дажынак» плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка чыгункі Асіповічы– Жлобін, па якой хутка пойдуць электрацягнікі, а таксама будаўніцтва жлобінскага ўчастка аўтамагістралі М5 Мінск–Гомель. Вядуцца работы па добраўпарадкаванні прывакзальнай плошчы і аўтавакзала, бульвара Металургаў і Палаца культуры, зоны адпачынку ў гэтым жа раёне, прыведзены ў належны стан фасады жылых дамоў і некаторыя іншыя аб’екты.

Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *