Куды яблыку ўпасці


У нашай краіне сезон збору пладоў і ягад ужо завяршаецца. У цэлым у сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках запланавана атрымаць 120 тысяч тон пладова-ягаднай прадукцыі (132 % да ўзроўню 2012 года). Па інфармацыі Мінсельгасхарчу, яе ўжо сабрана больш за 7 тысяч тон, з якіх больш за 5 тысяч тон пладоў.
DSC_8013
Краіна мае 106 тысяч гектараў пладова-ягадных насаджэнняў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых і фермерскіх гаспадарках – 46 тысяч гектараў, або 45 % ад агульнай плошчы. За апошнія гады на 17,4 тысячы гектараў закладзены новыя прамысловыя сады. Па гатункавым складзе і разнастайнасці патрэбнасць рэспублікі закрываецца цалкам. Калі ў 2006 годзе ў рэестры было зарэгістравана 18 культур, у 2012 годзе – 28, то цяпер са 177 гатункаў рэспублі-ка выйшла на 302. Імпарт пасадачнага матэрыялу выключаецца: у Беларусі налічваецца 436 яго вытворцаў, 186 з іх – пітомнікі дзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў, 250 – фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

На Ельшчыне яблыневыя сады ёсць у трох сельскагаспадарчых прадпрыемствах. У КСУП «Дабрынь» сад займае плошчу 41 гектар, у КСУП «Ельск» – 38 гектараў і ў КСУП «Скараднянскі» – 17 гектараў. Сёлета на кансервавы завод гаспадаркі накіравалі каля 70 тон яблык.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *