Мая праца – гэта маё жыццё


За значны ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ельскі камбінат бытавога абслугоўвання» Вольга Каляда ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
IMG_0436
«Вынікі Вашай працы, Вольга Міхайлаўна, ацэнены на вельмі высокім узроўні. Спадзяюся, што гэта ўзнагарода не апошняя і вы яшчэ неаднаразова будзеце атрымліваць граматы і дыпломы», – адзначыў міністр гандлю Валянцін Чэканаў, уручаючы Ганаровую грамату нашай зямлячцы Вользе Калядзе падчас рэспубліканскага фестывалю-ярмаркі «Дажынкі 2013».

Гэтай пачэснай узнагародай ацэнена шматгадовая праца Вальгі Каляды. Больш як 42 гады шчыруе яна ў галіне бытавога абслугоўвання насельніцтва. У яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс, праца на адным прадпрыемстве, з якім яна зраднілася і без якога не ўяўляе свайго жыцця. Пачынаючы працаваць вязальшчыцай трыкатажнага цэха, Вольга Міхайлаўна прайшла ўсе прыступкі службовай лесвіцы. У свой час ёй прыйшлося працаваць кантралёрам, кладаўшчыком, загадчыцай атэлье, загадчыцай Дома быту, галоўным інжынерам, а зараз – дырэктарам ААТ «Ельскі камбінат бытавога абслугоўвання».

«Мая праца – гэта маё жыццё. У КБА я знайшла сябе і рэалізавала свае здольнасці. Мне падабаецца працаваць з людзьмі, дапамагаць ім, ствараць для іх разнастайныя і такія неабходныя рэчы. А што датычыць узнагароды, дык зазначу: мне вельмі прыемна, што маю самаадданую працу заўважылі і так высока ацанілі. Гэта ўзнагарода падштурхоў-вае да новых дасягненняў і поспехаў у працы», – па-дзялілася сваімі думкамі Вольга Каляда.

Таццяна Петрухно



1 комментарий по теме “Мая праца – гэта маё жыццё

  1. Замечательный руководитель, ответственный человек! Всегда гордился Вами Ольга Михайловна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *