Мэблевыя наборы камунальнікаў

Предприятия

Зусім нядаўна майстры сталярнай справы КЖЭУП «Ельскае» пачалі вырабляць пад заказ наборы мэблі для адпачынку і для дзяцей. Выстава гэтай мэблі праходзіла на цэнтральнай плошчы горада Ельска падчас восеньскага кірмашу і карысталася асаблівай увагай наведвальнікаў.
Петрухно-ВитяDSC_2006
Гэта і зразумела, бо наборы зроблены з натуральнай драўніны надзейна, хоць і без адзінага цвіка. Так, набор мэблі для адпачынку вельмі практычны, бо стол і крэслы раздзвіжныя. Іх лёгка можна скласці, перанесці ці перавезці ў любое месца на дачы ці ў садзе. Ды і пры захоўванні яны будуць займаць мала месца.

Дзіцячы набор мэблі складаецца з невялічкага століка і двух маленькіх стулкаў. Без сумнення, ён прыдзецца да спадобы ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам.

Начальнік цэха дрэваапрацоўкі КЖЭУП «Ельскае» Віктар Петрухно, які больш за 20 гадоў працуе ў дрэваапрацоўчай вытворчасці, падзяліўся з намі сакрэтамі вырабу мэблевых набораў:

– Мэблевы набор для адпачынку мы распрацавалі самі і зыходзілі з таго, што ён павінен быць практычным, надзейным і эканамічным. Вось тут мы не прагадалі. Насельніцтва зацікавілася гэтым відам прадукцыі, пачалі паступаць заказы не толькі ад жыхароў Ельшчыны, але і з іншых населеных пунктаў.

Зазначу, што майстры дрэваапрацоўкі нашага прадпрыемства вырабляюць пад заказ не толькі дзверы, вокны, але і іншыя разнастайныя вырабы. Мы можам і бяседку для адпачынку зрабіць, і мэблю, і плінтусы, і многа іншых неабходных і запатрабаваных рэчаў з той драўніны, якую пажадае заказчык.

Яна Іванова



2 комментария по теме “Мэблевыя наборы камунальнікаў

  1. Хочу купить себе такой набор на дачу. Где его можно приобрести????

  2. Хорошие наборы, главное, что складываются и переносить их удобно. Я такие видел на втором этаже КЖЭУП «Ельское». Вот там можно и заказ сделать, и приобрести.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *