Вопытны камбайнер

Віктара Кашэвіча, загадчыка майстэрняў КСУП «Саўгас «Камуніст», на мінулым тыдні мы знайшлі непасрэдна на працоўным месцы.

кашевич
Пасля заканчэння асноўных асенне-палявых работ у саўгасе механізатары займаюцца пастаноўкай тэхнікі на зімовы перыяд. Калі патрэбна – рамантуюць яе, рыхтуюць да наступнага сезону. Адказным за рамонт сельскагаспадарчых машын і з’яўляецца Віктар Кашэвіч.

У час уборачнай кампаніі вось ужо адзінаццаць гадоў запар Віктар сумяшчае свае асноўныя абавязкі загадчыка майстэрняў з работай на камбайне. Гаворыць, што ў такую адказную гарачую пару проста нельга заставацца ўбаку, каб не дапамагчы гаспадарцы ўбраць хлеб. Вопыт, набыты камбайнерам на жніве, даволі вялікі, ды і ўборачную тэхніку камбайнер за ўвесь час асвоіў добра. Давялося Віктару Кашэвічу працаваць на камбайнах «Ніва», «Дон, КЗС-7, апошнія пяць сезонаў – на камбайне КЗС-1218. Напарнікам у Віктара Кашэвіча ў гэтым годзе быў малады механізатар Мікалай Галанчык.

Сёлета экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 у складзе старшага камбайнера Віктара Кашэвіча і яго памочніка Мікалая Галанчыка з КСУП «Саўгас «Камуніст» з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых культур. Хлебаробы намалацілі амаль тры тысячы тон збожжа. Сваім поспехам вельмі задаволены і ў наступным годзе не збіраюцца зніжаць дасягнутую планку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *