Час падводзіць вынікі

Сельское хозяйство

Гаспадаркі Гомельскай вобласці па агульным намалоце збожжа выйшлі на трэцяе месца ў рэспубліцы, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

Картинка-кукуруза
Сельскагаспадарчыя арганізацыі і фермерскія гаспадаркі рэгі-ёна, па дадзеных на апошнія дні кастрычніка, намалацілі больш за 1, 273 млн тон зерня, уключаючы кукурузу. Гэта на 21 тысячу тон больш, чым было ў мінулым годзе, і, згодна з аператыўнымі звесткамі Мінсельгасхарчу, з’яўляецца трэцім паказчыкам сярод рэгіёнаў краіны пасля Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Спецыялісты адзначаюць, што сёлетні год быў неўраджайным для коласавых культур у цэлым па рэспубліцы. У прыватнасці, у сельскагаспадарчых арганізацыях Гомельскай вобласці было сабрана ўсяго больш за 800 тысяч тон зерня, што амаль на 150 тысяч тон менш за мінулагодні паказчык. На агульны вынік негатыўна паўплывала складаная зімоўка для пасеваў азімых і позняя вясна, якая зрушыла тэрміны пасеваў яравых збожжавых. Тым не менш агульны намалот збожжа ў рэгіёне, як паказваюць разлікі, будзе вышэйшым, чым у 2012 годзе. Гомельшчыну «выцягнула» кукуруза, якая вырошчвалася па зерневай тэхналогіі на 70 тысячах гектараў. Сярэдні ўраджай каралевы палёў складае 72,2 ц/га. На канец кастрычніка ў вобласці намалочана 407,3 тысячы тон зерня кукурузы. Убраць яшчэ належыць 13 тысяч гектараў, чакаемая прыбаўка складзе прыкладна 90 тысяч тон.

Вырошчваць кукурузу на зерне ў Гомельскай вобласці выгадна і ў эканамічных адносінах. Яе рэнтабельнасць вышэй, чым у каласавых. Затраты на гектар пасеваў кукурузы ў 1,5 раза больш, а атрыманы ўраджай амаль утрое вышэйшы.

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 31 кастрычніка, на Ельшчыне сабрана больш за 32 тысячы тон зерня з улікам кукурузы. Як адзначыў галоўны аграном райсельгасхарчу Юрый Гуд, канчатковая лічба будзе яшчэ вышэйшая, так як кукурузы на зерне ўбрана яшчэ толькі больш за 70 %. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы складае 70 ц/га. У 2012 годзе на Ельшчыне сабраны ўраджай зерневых з улікам кукурузы склаў 29 тысяч тон.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *