Універсальны вадзіцель


Уладзімір Бялоцкі называе сябе ўніверсальным вадзіцелем. у гаспадарцы КСУП «Ельскае Палессе» ён працуе не першы год. Зараз ён кіруе аўтамабілем МАЗ 555-102.
Белоцкий
– Праца ў сельскай гаспадарцы ніколі не была простай, – расказвае Вало-дзя. – І таму вельмі важна, каб яе цанілі. Стараюся не адставаць, бо разумею, што ад маёй працы залежыць агульны поспех гаспадаркі. Тым больш, што ў калгасе для работнікаў створаны ўсе ўмовы. У мае абавязкі ўваходзіць перавозка розных грузаў: дастаўка будаўнічых матэрыялаў, падвоз камбікорму, пяску для рамонтных работ, угнаення.

Вясной Валодзя працуе на трактары, падрыхтоўвае палі да пасадкі. Круглы год гэты чалавек шчыруе, выконваючы розныя заданні, і ніколі не сядзіць на месцы без справы. Яго добрасумленная праца заўсёды ўзнагароджваецца дастойным заработкам.

Пра Валодзю аднавяскоўцы кажуць: энергічны, сур’ёзны, удумлівы хлопец. І гэта пацвярджаецца яго штодзённымі справамі.

Цягу да працы хлопцу з дзяцінства прывілі бацькі, якія ўвесь час славіліся працалюбствам. З малых гадоў ён дапамагаў ім у калгасе.

Жыве хлопец разам з маці, якой увесь час стараецца дапамагчы ў свабодную хвіліну, бо гаспадарка ў гэтым двары вельмі вялікая.

Гэты чалавек заўсёды ў добрым настроі, адкрыты і вельмі вясёлы.

Анастасія БЯЛЯК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *