Я патрэбна дзецям, а яны патрэбны мне


У выхавацеля павінна быць добрае сэрца, пазі-тыўныя думкі, крэатыўнае мысленне, лічыць малады спецыяліст Анастасія Алешка, якая тры месяцы назад прыйшла працаваць у дзіцячы садок № 2 горада Ельска.
Алешко
Педагагічнае майстэрства Анастасія набывае разам са сваімі калегамі і выхаванцамі, у непасрэдных адносінах з імі.

Анастасія знаходзіць час не толькі на работу, але і для сваіх захапленняў. У вольны час яна займаецца вязаннем, вышывае, танцуе, любіць чытаць кнігі. Дзяўчына вельмі артыстычная, шчырая, абаяльная, яна атрымлівае радасць ад кожнага дня.

Хочацца верыць, што прафесіі выхавацеля Анастасія будзе верная ўсё жыццё. І вялікае сэрца педагога будзе змяшчаць любоў не толькі да сваіх родных, але і да чужых дзяцей, якіх ёй даверылі мамы і таты.

Анастасія БЯЛЯК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *