Зашырская даглядчыца і яе выхаванцы

Люди труда

Ева Паповіч працуе аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ў КСУП «Саўгас «Камуніст» больш за трыццаць гадоў. За такі даволі працяглы час яна набыла вялікі вопыт і ў сваёй прафесіі з’яўляецца сапраўдным прафесіяналам.
Попович
Па словах брыгадзіра фермы № 2 Зашыр’е Святланы Вялічка, Ева Дзмітрыеўна – адна з самых вопытных, адказных, працалюбівых жывёлаводаў.
– На такіх, як Ева Паповіч, – заўважыла Святлана Дзмітрыеўна, – раўняцца трэба сучаснай моладзі, у такіх трэба вучыцца адносінам да працы, да прафесіі, да сваіх абавязкаў.

Двойчы на дзень Ева Дзмітрыеўна даглядае сваіх выхаванцаў. А іх у яе больш за сотню, і ўсе маленькія – тыя, што накіроўваюцца з радзільнага ад-дзялення. Клопатаў з імі, як і з малымі дзецьмі, многа. Кожнага трэба папаіць малаком, усім раздаць камбікорм і сена пакласці, пачысціць станкі, дзе яны знаходзяцца. Але ж на добры догляд і ласку цяляты заўсёды адказваюць сваёй даглядчыцы любоўю.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *