Знайшла сваё прызванне


У нашым горадзе і раёне прыбавіліся маладыя педагогі, якія свядома знайшлі сваё прызванне ў гэтай нялёгкай прафесіі.

Мельник-Юля
Юлія Мельнік – малады спецыяліст Рамязоўскай сярэдняй школы, выкладчык рускай мовы і літаратуры. Ад яе мы даведаліся, што яна марыла быць настаўнікам з ранняга дзяцінства.

– Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі. Толькі вось колькасць вучняў крыху бянтэжыць: калі я вучылася, нас у класах было больш як па 20, – расказвае Юлія. – У прафесіі педагога мне падабаецца тое, што можна ўбачыць і адчуць падзяку і любоў. Падабаецца тое пачуццё, якое ўзнікае пры зносінах з дзецьмі, адчуваеш, што займаеш нейкае значнае месца ў іх жыцці.

На пытанне, якому адпачынку яна аддае перавагу, дзяўчына адказала:

– Адпачынак выбіраю пасіўны, бо вельмі люблю чытаць кнігі. Так, вось зусім нядаўна пачала перачытваць ужо дзесяты раз «Майстра і Маргарыту» Міхаіла Булгакава. Мару пра самае звычайнае: выйсці замуж і ў поўнай ступені адчуць жаночае шчасце.

Настасся Семяненка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *