Дзеткам ежа падабаецца


Больш за два дзясяткі гадоў працуе поварам у Дабрынскім дзіцячым садку «Вясёлка» Ганна Ракавецкая. Добрасумленная, працавітая жанчына, якая лічыць дзяцей сваёй другою сям’ёю, а дзіцячы садок – другім домам.
Раковецкая
Працуючы практычна з адкрыцця дашкольнай установы, Ганна Мікалаеўна ведае сваю справу ад «А» да «Я». Як прыгатаваць ежу так, каб дзеці з’елі з задавальненнем усе стравы, – галоўны яе клопат штодня. І, трэба сказаць, што гэта ў яе заўсёды атрымліваецца.

Загадчыца дзіцячага садка Наталля Назарчук характарызуе повара як спецыяліста высокага ўзроўню, працавітую жанчыну і як чулага і шчырага чалавека.

– Ганну Мікалаеўну мы называем душою калектыву, – адзначыла Наталля Аляксандраўна, – яна заўсёды адгукаецца на любыя просьбы і прапановы, усе даручэнні выконвае адказна.

На сённяшні дзень у Дабрынскім дзіцячым садзе выхоўваецца 37 дзяцей. Іх што-дня трэба пакарміць тройчы ў дзень. Меню звычайна складаюць повар і загадчыца садка разам, абмяркоўваючы і прапаноўваючы стравы для дзяцей. Так, на снеданне, расказала Ганна Ракавецкая, звычайна дзеці атрымліваюць малочную кашу, бутэрброд, какаву ці чай, на абед – салату, суп ці боршч, мяса, птушку або рыбу з гарні-рам, сок і хлеб, а на полудзень – звычайна агародніну тушаную, амлет, фрукты, кефір ці кампот. Ежа карысная, разнастайная, адпавядае ўсім патрабаванням.

– Увесь час імкнуся прыгатаваць ежу такую, каб дзеткі з’елі з задавальненнем і падзякавалі, каб на талерках нічога не засталося, – прызналася Ганна Мікалаеўна. – Калі бачу, што ўсе стравы малечы спадабаліся, дык адчуваю вялікую радасць і асалоду ад таго, што твой дзень недарэмна прайшоў, а прынёс карысць маленькім людзям.

Ганна Булаўка



1 комментарий по теме “Дзеткам ежа падабаецца

  1. Как хочется вернуться в детство и поесть вкусной кашки в детском саду… Но время не повернуть… не ценим мы то, что имеем…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *