Энергія жыцця Пятра Кірдана


Электрычнасць з’яўляецца адной з састаўляючых якасцей жыцця сучаснага чалавека. Прафесіяналізм работнікаў Ельскага ўчастка Энергазбыту РУП «Гомельэнерга», адказнае стаўленне да сваёй справы забяспечваюць стабільную працу розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Дзякуючы ім, у нашых дамах заўсёды светла і цёпла.
Кирдан
Васямнаццаць гадоў працуе Пётр Кірдан (на здымку) электраманцёрам па эксплуатацыі прыбораў уліку электрычнай энергіі. Самую адказную працу, якая патрабуе прафесійнага ўмення, заўсёды давяраюць менавіта яму. У яго абавязкі ўваходзяць праверка і метралагічнае абслугоўванне лічыльнікаў у Ельскім раёне. Праца Пятра Уладзіміравіча цікавая і патрэбная для дзяржавы.

– Ён можа ўсё, – так высока ацаніў свайго падначаленага начальнік Ельскага ўчастка Мікалай Вягера. – За 18 гадоў ён зарэкамендаваў сябе як адзін з лепшых работнікаў. Пётр Кірдан дысцыплінаваны і адказны чалавек. Атрыманыя заданні ён заўсёды выконвае ў тэрмін.

Вось такі ён – электраманцёр Пётр Кірдан, сапраўдны працаўнік, чалавек справы. Менавіта на такіх зямля і трымаецца.

– Мне падабаецца мая праца, і я яе добра ведаю. Калектыў у нас моцны, дружны, як вялікая сям’я, поўнае паразуменне і падтрымка, – кажа Пётр. – Калі трэба, то на рашэнне нейкага пытання, што называецца, «гуртам навальваюцца». Мае калегі – надзейныя таварышы, верныя сябры.

Анастасія БЯЛЯК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *