Марыя з Рамашоўкі


На такіх людзях, як Марыя Дзмітрыеўна Казак, якая жыве ў «мікрараёне» вёскі Дзвіжкі пад прыгожай назвай Рамашоўка, у свой час трымалася сельская гаспадарка. Дзякуючы адданай працы такіх людзей, калгасы і саўгасы краіны моцна і ўпэўнена стаялі на нагах.
Казак-Мария
Марыя Казак усё жыццё сваё пражыла ў Дзвіжках. Тут нарадзілася, замуж выйшла, дзяцей нарадзіла. Тут і самааддана працавала ўвесь час. Не шукала лёгкай работы, не перабірала, а шчыравала, як і многія вяскоўцы. Нараўне з мужчынамі касіла ў калгасе і саўгасе траву для жывёлы, даіла кароў. Па васемнаццаць кароў на даярку прыпадала. Спачатку даілі ўручную, а пазней апараты з’явіліся.

Акрамя працы ў калгасе, разам з мужам Васілём трымалі вялікую гаспадарку дома. Агарод абавязкова садзілі, як усе. І дзяцей выхоўвалі, да працы прывучалі.

Зараз гаспадарам Казак больш чым па восемдзесят гадоў. Дзеці раз’ехаліся, у кожнага свая сям’я. Праўда, да бацькоў часта наведваюцца. Амаль штодзень бывае ў Марыі і Васіля Казак сацыяльны работнік. Яна і дроў наносіць, і ў хаце дапаможа прыбраць, калі патрэбна, і хлеба свежага прынясе.

Доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі гаспадары любяць успамі-наць маладосць, дзяліцца сваімі думкамі пра тое, што адбываецца ў сучасным жыцці краіны і свету (пра навіны яны даведваюцца, у асноўным, праз радыё), параўноўваюць з мінулым.

Ганна Булаўка



2 комментария по теме “Марыя з Рамашоўкі

  1. Красивое название микрорайона в деревне Движки.

  2. А бабка хорошо выглядит, хотя так работала: И косила, и коров доила. Труд идет человеку на пользу! Вот так!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *