Упрыгожваем будынкі да Новага года


У Ельскім раёне стартаваў агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў, устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і прылеглых да іх тэрыторый, тэрыторый сельсаветаў і прыватных домаўладанняў грамадзян.
Як растлумачылі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, гэты конкурс праводзіцца штогод, з’яўляецца адкрытым і праводзіцца з мэтай стварэння святочнай атмасферы ў горадзе Ельску і Ельскім раёне ў пераднавагоднія дні.

9a27393443ebt
Старшынёй райвыканкама Леанідам Пісаніку зацверджана палажэнне аб раённым аглядзе-конкурсе, у якім вызначаны парадак, умовы, крытэрыі вызначэння і ўзнагароджання пераможцаў.
Вельмі хутка зазіхацяць навагоднія агеньчыкі на будынках у горадзе Ельску і на раёне, ствараючы святочную атмасферу і ўсяляючы веру ў навагодні цуд і чароўную казку. А хто стане пераможцам конкурса, пакажа час.
Вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў, устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і прылеглых да іх тэрыторый, тэрыторый сельсаветаў і прыватных домаўладанняў грамадзян будуць падведзены ў сярэдзіне студзеня 2014 года. Больш падрабязную інфармацыю аб гэтым вы прачытаеце на старонках раённай газеты «Народны голас» ў пачатку 2014 года.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *