Баба Яга ў гасцях «У залатой пчолкі»


У многіх арганізацыях і ўстановах нашага раёна прайшлі навагоднія мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя. Дзед Мароз разам з казачнымі героямі наведалі ўсе школы і дзіцячыя сады Ельскага раёна.

CIMG6575
Не была забыта і аграсядзіба «У залатой пчолкі» ў вёсцы Старое Высокае, дзе 6 студзеня прайшло сапраўднае свята. Дзед Мароз і Баба Яга наведалі турыстычны аб’ект, каб павіншаваць з Новым годам гаспадароў і гасцей.

У час мерапрыемства Баба Яга не толькі здзівіла гасцей сваім цікавым з’яўленнем на казе, але і арганізавала цудоўныя конкурсы для іх. Кожны ўдзельнік быў узнагароджаны падарункамі ад Бабы Ягі. Самым нечаканым з якіх быў жывы прыгажун певень.

Пасля заканчэння свята гаспадары аграсядзібы Любоў і Валерый Уласенка запрасілі ўсіх пачаставацца смачнымі стравамі.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *