Сучасны аўтамабіль-фургон для патрэб вяскоўцаў


Адным з прыарытэтных напрамкаў дзейнасці Гомельскага аблспажыўсаюза з’яўляецца павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва ў вёсках. Менавіта таму падораныя абласнымі ўладамі чатырнаццаць новых аўтамабіляў сталі вялікай радасцю для калектыву аблспажыўсаюза і адначасова важным звяном у развіцці рознічнага гандлю ў аграгарадках і невялікіх вёсачках вобласці.
DSC_5746
Гэты сапраўды каштоўны падарунак самай маштабнай спажывецкай арганізацыі рэгіёна зрабілі за кошт абласнога бюджэту. Усе падораныя Гомельскаму аблспажыўсаюзу машыны набыты ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гады».

Новы аўтамабіль-фургон для перавозкі хлеба атрымала і Ельскае раённае спажывецкае таварыства. Расказвае начальнік аўтакалоны райпо Анатоль Якімец:

– Гэты сучасны аўтамабіль-фургон прадназначаны для дастаўкі малых партый хлебабулачных вырабаў, асабліва, ў аддаленыя маланаселеныя вёскі раёна. Трэба зазначыць, што новы аўтамабіль у параўнанні з той тэхнікай, якую выкарыстоўваем зараз, з’яўляецца больш эканамічным. Расход паліва ў ім меншы амаль на 40 %. Спадзяёмся, што новы аўтамабіль дазволіць павысіць аператыўнасць дастаўкі хлеба і кандытарскіх вырабаў і прадукцыя райспажывецтаварыства будзе трапляць да пакупнікоў больш свежай і духмянай.

Ключы ад новага сучаснага аўтамабіля атрымаў Пятро Неў-мяржыцкі, вадзіцель 3-га класа аўтакалоны райпо, які мае стаж работы больш за 16 гадоў.

Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *