У добрых традыцыях


Я ішоў па скрыпучай ад марозу дарозе, разважаючы аб справах надзённых. Але штосьці нязвыклае на маім шляху вярнула мяне ў рэальны свет. Ведаючы тут кожнага вераб’я, я зразумеў, што зрок мой прыцягнула некалькі рабят, якія корпаліся на двары ў адной бабулі.
DSC05563 DSC05583
Два хлапцы весела адкідалі снег са сцежкі, яшчэ двое, прытанцоўваючы на марозе, стаялі напагатове. Былі тут і дзяўчаты, адна з іх дзеркачом «падчышчала» за хлапцамі снег. Астатнія супакойвалі гаспадыню, якая ўвесь час выцірала твар далонню і шчабятала словы падзякі. Я вырашыў пазнаёміц-ца з падлеткамі, але на кантакт пайшла толькі «ўладальніца» дзеркача. Яе звалі Алеся. Са слоў дзяўчыны я даведаўся, што яны ўваходзяць у склад валанцёрскага атрада, які арганізаваны ў Ельскай раённай гімназіі. Час ад часу дапамагаюць ветэранам вайны, састарэлым людзям, якія пражываюць самі, і проста тым, каму патрэбна дапамога. Пакуль я размаўляў з Алесяй, хлапцы схадзілі да калонкі па ваду, а таксама ў нейкім спецыяльным прыстасаванні нанеслі бабулі дроў. Развітаўшыся з рабятамі, рушыў далей.

Усхваляваны сустрэчай, я ўспомніў сваё юнацтва, піянерскія зборы пад гукі горна і бой барабана, а таксама «цімураўскія атрады». Вось яна, пераемнасць пакаленняў, вось яны, добрыя традыцыі. І няхай зараз гэтыя атрады называюцца па-іншаму, але сутнасць у іх адна – дапамагаць людзям.

Алесь Таполя



1 комментарий по теме “У добрых традыцыях

  1. Вот это гимназисты! МОЛОДЦЫ, ребята! Помогайте и вам зачтется.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *