Выбары – гэта момант ісціны


Выбары любога маштабу – гэта заўсёды момант ісціны, лічыць Аляксандр Радзькоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
1324474958
«Выбары любога маштабу, напрыклад, у мясцовыя Саветы дэпутатаў, парламент або прэзідэнцкія, – гэта заўсёды момант ісціны, значная палітычная акцыя, дзе задзейнічаны ўсе без выключэння. У ёй людзі павінны быць актыўнымі, таму што вырашаецца важная дзяржаўная задача: вызначаецца заканадаўчае і адміністрацыйнае кіраўніцтва рэгіёна, краіны. Несумненна, што ўсе, хто даражыць сваёй сям’ёй, краінай, разумеюць, што ад іх актыўнасці залежаць дастатак і перспектывы развіцця кожнага чалавека», – упэўнены Аляксандр Радзькоў.

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» на сустрэчы з ідэалагічным актывам Гомельскай вобласці выказаў надзею, што ўсе члены аб’яднання прымуць актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. «Гэта выбары на месцах, і мне вельмі хацелася б, каб людзі, якія прадстаўляюць РГА «Белая Русь», былі аўтарытэтнымі, мудрымі, з пэўным вопытам або з перспектывай. Таму ў рэгіёнах з ідэалагічным актывам мы праводзім сістэмную работу, каб яшчэ раз пераправерыць нашу гатоўнасць да гэтай маштабнай палітычнай акцыі «, – растлумачыў Аляксандр Радзькоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *