Ёсць на каго раўняцца


Усе бацькі без выключэння хочуць бачыць сваё дзіця шчаслівым і здаровым. Напэўна, кожнай маці вядома пачуццё хвалявання і трывогі, калі яна аддае сваё дзіця ў садок. Але ўсе хваляванні хутка развейваюцца, калі сустракаешся з выхавацелем, які сапраўды любіць сваю прафесію.
Кожедуб
Да такіх людзей можна з поўным правам аднесці Валянціну Кажадуб, выхавацеля з 28-гадовым педагагічным стажам Дабрынскага дзіцячага сада.

Гэта выхавацель, які вельмі сур’ёзна адносіцца да сваёй працы. Яна мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Зараз у групе Валянціны Аляксандраўны 12 маленькіх выхаванцаў ва ўзросце 4 – 5 гадоў.

– Праца з дзецьмі мне заўсёды прыносіць радасць і задавальненне, – расказвае жанчына. – Знаёмімся мы з дзецьмі, як толькі яны да нас прыходзяць у малодшую групу, і знаходзімся разам да школы. За тры гады настолькі прывыкаем адзін да аднаго, што калі яны ідуць у школу, то пасля заняткаў часта прыбягаюць у дзіцячы сад.

Дзеці не могуць не падабацца – яны заўсёды чыстыя, адкрытыя, прывабныя. З імі цікава бавіць час, размаўляць, гуляць. На занятках мае выхаванцы больш любяць маляваць. Гэтыя заняткі абуджаюць у іх цікавасць да навакольнага асяроддзя. Дзеткі часта здзіўляюць нас сваёй кемлівасцю. Я стараюся развіваць далягляд кожнага дзіцяці, а ўжо як атрымліваецца – гэта відаць па маіх дарослых выхаванцах. Мне здаецца, што іншай работы, акрамя выхавання дзяцей, я і рабіць не ўмею. Ёсць такое правіла для выхавацеляў: «Не трэба быць над дзецьмі, патрэбна быць з дзецьмі» – тады ўсё атрымаецца. А самае галоўнае – любіць дзяцей і людзей наогул, і гэта любоў да цябе вернецца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *