Афганістан – мой боль


На мінулым тыдні прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. 15 лютага вучні 5–7 класаў Ельскай раённай гімназіі прынялі ўдзел у музычна-літаратурнай кампазіцыі «Афганістан – мой боль», на якую быў запрошаны воін-інтэрнацыяналіст Леанід Бычкоўскі.

DSCF4044
У час мерапрыемства рабяты не толькі даведаліся аб гэтай маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі, аб воінах-беларусах, якія змагаліся з 1979 па 1989 гады на тэрыторыі Афганскай рэспублікі, але і змаглі паразмаўляць са сведкам тых трагічных часоў. Гімназісты літаральна засыпалі пытаннямі воіна-афганца, і Леаніду Леанідавічу давялося расказаць вучням і аб вайсковых буднях, і аб сваіх сябрах, і аб страшным подыху вайны. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі песні, прысвечаныя воінам-інтэрнацыяналістам і вайне ў Афганістане.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *