Цэнтральная выбарчая ка-місія Беларусі ўстанавіла 19 лютага на пасяджэнні пералік дакументаў для атрымання бюлетэня для галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Акрамя пашпарта, да такіх дакументаў адносяцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пенсійнае пасведчанне пры наяўнасці ў ім фатаграфіі, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет.
Згодна з заканадаўствам, у мясцовых выбарах у Беларусі могуць удзельнічаць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Гэтай катэгорыі выбаршчыкаў бюлетэнь для галасавання будзе выдавацца на падставе пасведчання на права жыхарства ў Беларусі.