Каб з хлебам быць

Сельское хозяйство

Для вытворчасці зерня, цукровых буракоў, бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур у гэтым годзе гаспадаркам рэспублікі спатрэбіцца амаль 2 млн тон мінеральных угнаенняў.
DSC_1692
Улічваючы ўрадлівасць угоддзяў і запланаваную ўраджайнасць зерня, гаспадаркі Ельшчыны, каб забяспечыць патрэбы пад яравы сеў, павінны назапасіць 7406 тон дзеючых рэчываў, з іх азоту – 2669 т, фосфару – 1191 т, калію – 3546 т. На сённяшні час ад патрэбы нарыхтавана толькі 1185 тон, ці 16 %, з іх азоту і фосфару па 22 %, калію – 10 %.

Як расказалі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, адных мінеральных угнаенняў для атрымання добрага ўраджаю недастаткова. Патрэбы ў арганіцы ў веснавую пасяўную кампанію 2014 года саставяць 240 тыс. тон. Як сведчыць аператыўная зводка на 11 лютага, план выкананы на 71 %. Работы ў гэтым напрамку працягваюцца. Найбольш аператыўна па назапашванню арганікі спрацавалі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Падгалле». У гэтай гаспадарцы заданне выканана на 86 %, у КСУП «Саўгас «Камуніст» – на 85 % і ў дзяржаўным прадпрыемстве «Ельскае Палессе» – на 79 %.

У бліжэйшы час на палі вывядзе сваю тэхніку ААТ «Ельскі аграсэрвіс» для ўнясення даламітавай мукі. Вапнаванне будзе праведзена на плошчы больш чым 2900 гектараў.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *