Па працы і ўзнагарода


Вяскоўцы – гэта адданыя працаўнікі, людзі добрасумленнай працы, прафесіяналы. Вынікі работы аграрыяў Ельшчыны адзначаны не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы.

DSC_7768

Новы аўтамабіль «Geely» сумеснай беларуска-кітайскай вытворчасці нядаўна быў уручаны механізатару КСУП «Саўгас»Камуніст» Віктару Швабу (на здымку).

Гэтую заслужаную ўзнагароду Віктар Уладзіміравіч атрымаў за перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод камбайнераў, занятых на нарыхтоўцы кармоў у 2013 годзе. Ім у мінулагодні сезон была забяспечана нарыхтоўка 44302 умоўных адзінак травяністых кармоў.

Віктар Уладзіміравіч больш дваццаці гадоў працуе на розных трактарах і агрэгатах. Вопытны механізатар у сезон садзіцца на камбайны, а ў міжсезонне – на трактар МТЗ-82 ці на пагрузчыку абслугоўвае жывёлагадоўчыя комплексы ў в. Дуброва. Дзякуючы свайму шматгадоваму вопыту, адказнасці і прафесіяналізму, ён карыстаецца ў калектыве заслужаным аўтарытэтам. Менавіта такія важныя якасці, як вопыт і адказнасць, дапамагаюць Віктару Швабу быць лідарам не толькі ў раённых, але і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

DSC_7740
Яшчэ адзін прадстаўнік Ельскага раёна паказаў добрыя вынікі ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод камбайнераў, занятых на нарыхтоўцы кармоў у 2013 годзе. Ужо другі год запар трэцяе месца займае Сяргей Карлюк – механізатар КСУП «Ельск». Сяргей Карлюк узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам за перамогу ў спаборніцтве. За пачэсным званнем лідара стаіць нялёгкая праца. За сезон 2013 года механізатарам было нарыхтавана 38446 тон спажыўных кармоў у пераразліку на зялёную масу.

Сяргея Аляксандравіча можна па праву назваць універсальным работнікам, бо ён з лёгкасцю кіруе як пагрузчыкам, на якім зараз выконвае разнастайную работу, дапамагаючы жывёлаводам в. Рамязы, так і збожжаўборачным і кормаўборачным камбайнамі. Якаснае выкананне Сяргеем Аляксандравічам любой працы высока цэніцца як кіраўніцтвам, так і працаўнікамі сельгаспрадпрыемства.

Алесь Таполя



1 комментарий по теме “Па працы і ўзнагарода

  1. Вот это награда!!! Не зря работал человек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *