ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ ДЛЯ АТРЫМАННЯ БЮЛЕТЭНЯ НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ


ЦВК Беларусі ўстанавіла 19 лютага на пасяджэнні пералік дакументаў для атрымання бюлетэня для галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

8311
Акрамя пашпарта да такіх дакументаў адносяцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пенсійнае пасведчанне пры наяўнасці ў ім фатаграфіі, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет.

Згодна з заканадаўствам у мясцовых выбарах у Беларусі могуць удзельнічаць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Гэтай катэгорыі выбаршчыкаў бюлетэнь для галасавання будзе выдавацца на падставе пасведчання на права жыхарства ў Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *