Што пасееш, тое і пажнеш

Сельское хозяйство

855 тон насення яравых збожжавых і зернебабовых неабходна гаспадаркам Ельшчыны, каб засеяць адведзеныя плошчы пад яравую сяўбу. Галоўны аграном упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Юрый Гуд расказвае:

DSC_1692
– На сённяшні дзень ужо падрыхтавана 839 тон насення. Яшчэ будуць закуплены 16 тон насення соі ў гаспадарках Лельчыцкага раёна, а таксама элітнае насенне яравых збожжавых у элітхозах Гомельшчыны. Але мець насенне – гэта палова справы. Трэба, каб яно адпавядала нормам па кандыцыйнасці і засмечанасці. Таму ў Ельскай дзяржаўнай інспекцыі па карантыну, насенняводству і ахове раслін прайшлі праверку 839 тон насення, з іх 10 тон не адпавядала нормам, прад’яўленым да насення. Накапляльнасць пасадкавага матэрыялу ў гаспадарках раёна розная, усё залежыць ад арыентаванасці сельгаспрадпрыемстваў. Ужо ёсць у наяўнасці 76 тон яравой пшаніцы, 297 тон аўса, 5 тон проса, 43 тоны трыцікале, 309 тон ячменю. Дзяржаўнае прадпрыемства «Ельскае Палессе» і КСУП «Саўгас «Камуніст» будуць займацца вырошчваннем грэчкі, таму ў іх ужо падрыхтавана 15 тон насення гэтай культуры.

У некаторых сельгаспрадпрыемствах ужо прыступілі да ачысткі насення шматгадовых траў. Крыху больш за 17 тон знаходзіцца на дапрацоўцы і давядзенні да пасяўных кандыцый.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *