Старанная дзяўчынка


Добрая сяброўка, прыкладная вучаніца, цудоўная дачка – усё гэта пра Хрысціну Аўраменка, вучаніцу 9 класа Ельскай раённай гімназіі. У гэтым го-дзе дзяўчына абрана старшынёй савета дружыны старэйшых класаў. Хрысціна з задавальненнем удзельнічае ва ўсіх школьных мерапрыемствах.
Аўраменка-1
– Мне падабаецца арганізоўваць для акцябратаў мерапрыемствы, разам з членамі дружыны праводзіць розныя акцыі, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Многія вучні старэйшых класаў з’яўляюцца членамі маладзёжнай арганізацыі БРСМ. Лічу, што БРСМ – гэта арганізацыя, якая яднае моладзь, – адзначае Хрысціна (на здымку), – настаўляе мець актыўную жыццёвую пазіцыю, трымацца яе. На мой погляд, жыць неабходна так, каб кожны дзень быў напоўнены чымсьці карысным, каб, аглядаючыся назад, не было сорамна за пражытае. Я ўпэўнена, што маладым людзям нашага раёна неабходна праяўляць ініцыятыўнасць, актыўнасць і крэатыўнасць.

Марыць дзяўчына аб самым звычайным: скончыць з выдатным атэстатам школу і пайсці вучыцца ў вышэйшую навучальную ўстанову. Якую – гэта сакрэт.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *