Па выніках падлікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, самы высокі конкурс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты назіраецца на месца ў Мінскім гарсавеце. У сярэднім колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на акругу складае 4,7. Па абласцях сярэдні конкурс складае 2,3, у лідарах – Магілёўская вобласць. У райсаветах і гарсаветах гарадоў абласнога падпарадкавання на ўзроўні 1,5–2.
Конкурс у Саветы гарадоў раённага падпарадкавання складае 1,2, а ў многіх сельскіх і пасялковых Саветах выбары наогул могуць прайсці на безальтэрнатыўнай аснове.
«Важна павышаць ролю і значнасць саміх Саветаў, каб людзі ведалі, навошта ім у іх выбірацца. Павінна быць выбудавана дакладная зразумелая сістэма. Калі яна існуе, калі роля і значэнне дэпутата на месцы ўсім зразумелыя, адпаведна і адносіны да яго работы іншыя. Безумоўна, нейкія крокі ў гэтым напрамку цяпер прымаюцца, і штосьці будзе зроблена пасля выбарчай кампаніі, асабліва ў кадравым пытанні», – лічыць кіраўнік Аналі-тычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка. Ён таксама звярнуў увагу на адносна невысокую актыўнасць апазіцыйных партый у гэтай выбарчай кампаніі.
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў у Беларусі вылучаны 22 тыс. 700 чалавек – яны прэтэндуюць больш чым на 18,8 тыс. мандатаў.
Зараз у краіне ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, гэты этап прадоўжыцца да 20 лютага ўключна.