Датэрміновае галасаванне працягваецца


У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прагаласавалі 3,82 % грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў.

     У Гомельскай вобласці ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі прыйшлі і прагаласавалі больш за 43,3 тыс. чалавек. Гэта складае каля 3,9 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, унесеных у спісы камісій.

     У Ельскім раёне ў першы дзень датэрміновага галасавання 725 чалавек прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за даверанага кандыдата ў дэпутаты. Такім чынам, 5,7% выбаршчыкаў Ельшчыны, унесенных у спісы для галасавання, 18 сакавіка зрабілі свой выбар.

578050(1)

     Адзначым, што датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі працягнецца  22 сакавіка ўключна.

     Асноўны дзень выбараў – 23 сакавіка 2014 года.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *